« All Events
Мяккія гісторыі: story time па-беларуску
September 12 @ 11:30 am - 12:30 pm
Storytime па-беларуску



Запрашаем дзяцей ад 0 да 8 гадоў і іх бацькоў на цёплую сустрэчу ў свеце «Мяккіх гісторый»!

Гэта не проста чытанне казкі. Гэта прастора, дзе праз гісторыі, гульню і творчасць дзеці вучацца разумець сябе і іншых.

Галоўныя героі нашых гісторый — падушачкі. Разам з імі мы будзем даследаваць розныя жыццёвыя сітуацыі, разважаць пра пачуцці, сяброўства, узаемадапамогу і пошук рашэнняў.

У праграме:

знаёмства

прэзентацыя гісторыі

размова і абмеркаванне з дзецьмі

творчы майстар-клас

песні, танцы і рухомыя гульні

сэнсорныя актыўнасці для самых маленькіх удзельнікаў
Free acces supported and provided by
4Culture .