Events

Views Navigation

Event Views Navigation

Today
  • Клюб “Тата і Я”. Хайк

    Tolt MacDonald Campground 31020 NE 40th St, Carnation, WA, United States
    Kids & Family

    Першая сустрэча Клюбу "Тата і Я". І першая актыўнасць - хайк. Толькі таты і сыны, толькі хардкор! Субота, 16 Мая 10АМ-1РМhttps://www.alltrails.com/.../tolt-macdonald-overlook... (сустрэча каля маста цераз раку) Запрашаем у Клюб Тат , калі вашаму сыну 8-12 год.Спасылка на Тэлеграм-чат Клюбу: https://t.me/+Kfc3QscotxM1M2U5

  • Кніжны клюб №17 Каміла Цень “Наступны прыпынак Смерць”

    Bellevue Public Library 1111 110th Ave NE,, Bellevue, WA, United States
    Book Club

    Кніжны клюб №17 📕Каміла Цень "Наступны прыпынак Смерць" 🗓 16 траўня ⏰4-6РМ 📍Bellevue library Беларуская літаратура - гэта не толькі вёска, партызаны, ваенныя пакуты, гэта яшчэ і гарадскія ДЭТЭКТЫВЫ! Пісьменнік ці пісьменніца пад псеўданімам Каміла Цень напісала серыю гісторый пра звычайную кантралёрку грамадскага транспарту, якая распутвае сапраўдныя дэтэктыўныя кейсы, бо […]

  • Кінапрагляд “Пад шэрым небам” і сустрэча з рэжысёрам

    Regal Bella Bottega 8890 161st Ave NE, Redmond, WA, United States

    English version below Эксклюзіўная прэм’ера ў ЗША: Фільм «Пад шэрым небам» і сустрэча з Марай Тамковіч. «Гэта фільм пра каханне, якое мацнейшае за краты, і пра праўду, якую немагчыма схаваць пад шэрым небам». Запрашаем вас на ўнікальную кінападзею — паказ аднаго з самых шчырых і балючых беларускіх фільмаў апошніх гадоў. […]

  • [Перанос] Кніжны Клюб №18. Сяргей Пясецкі “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”

    Book Club

    УВАГА: Кніжны клюб №18 пераносіцца на "Пасля Дранік Фэста" Каханак Вялікай Мядзведзіцы» Сяргея Пясецкага — раман, які часта трапляе ў спісы «абавязкова прачытаць», і не дарэмна. Ракаў, 1920-я. Мяжа паміж Польшчай і Саветамі. Жыццё, поўнае прыгод, свабоды і шалёнага фарту — але ці варта яно таго, чым прыходзіцца плаціць? Чытачы […]

  • Клюб “Тата і Я”: Dirty Trail Run

    Joint Base Lewis-McChord 3236 2nd Division Dr, Joint Base Lewis-McChord, WA, United States
    Kids & Family

     Клюб "Тата і Я" запрашае на сапраўдную прыгоду!  Хочаце правесці дзень актыўна, весела і з незабыўнымі ўражаннямі? Далучайцеся да нас на JBLM Down & Dirty Trail Run! Нас чакае каля 3 міль (амаль 5 км) трасы па перасечанай мясцовасці і больш за 20 перашкод, якія можна пераадольваць разам, падтрымліваючы адзін […]

  • Летнік “Мова на вакацыях” 3.0

    Kids & Family

    Агульнымі намаганнямі гэта здарылася, традыцыя працягваецца - летніку быць!І з гонарам можна сказаць : будзе як звычайна. 5 дзён, 10 дзяцей 5-8 год, 2 важатых-настаўнікаў, гарачыя абеды і карысныя Снэкі. Даты: 20-24 ліпеняЧас: 9АМ - 4РМДзе: Bellevue, кантактуйце з арганізатарамі ў тэлеграме Draniki of SeattleКошт: $240 за дзіцяРэгістрацыя скончана.Месц няма. […]

  • Community Clean Up

    Bothell Bothell, WA, United States

    Супольная прыборка №4 Ці чулі вы пра міжнароды рух «Let’s Do It World», які аб’ядноўвае мільёны людзей у дзясятках краінаў вакола ідэі клопату пра навакольнае асяроддзе? Давайце разам станем ягонай часткай. Мы выдаём неабходныя для гэтага рэчы:-камізэлькі (зручна бачыць сваіх)-мехі для смецця-пальчаткі аднаразовыя-пальчаткі cut resistance-палкі-хапалкі (вельмі зручна)-санітайзер-ваду. 11АМ - збор11:05-12:25 […]

  • Community Clean Up 5.0

    Kirkland 12521 Northeast 117th Place, Kirkland, WA, United States
    Kids & Family

    Супольная прыборка 5.0 Працягвае рабіць наваколле прыгажэй і чысцей. Хочаце далучыцца? Рэгістрацыя: https://www.zeffy.com/en-US/ticketing/community-clean-up--5 Усе неабходныя інструмэнты для збора смецця мы выдаем. Калі: 30 Жніўня Час: 11АМ-12:30РМ Кропка збора: https://maps.app.goo.gl/zxUddqVa4GinSaNG9 Free event supported and sponsored by 4Culture .

  • Мяккія гісторыі: story time па-беларуску

    Lake Hills Library 15590 Lake Hills Blvd, Bellevue, WA, United States
    Kids & Family

    Storytime па-беларуску Запрашаем дзяцей ад 0 да 8 гадоў і іх бацькоў на цёплую сустрэчу ў свеце «Мяккіх гісторый»! Гэта не проста чытанне казкі. Гэта прастора, дзе праз гісторыі, гульню і творчасць дзеці вучацца разумець сябе і іншых. Галоўныя героі нашых гісторый — падушачкі. Разам з імі мы будзем даследаваць […]