Гуканне Вясны ў Сіэтле
Заклікаем вясну на Сіэтлаўскія землі,адзначаем пачатак новага жыцця, абуджэнне росквіту прыроды!
Заклікаем вясну на Сіэтлаўскія землі,адзначаем пачатак новага жыцця, абуджэнне росквіту прыроды!
Калі: 13 красавіка 2024 Дзе: Microsoft Studios West - The Commons 15255 NE 40th St, Redmond, WA 98052 Кніга: Алесь Чарнуха "Свінні" Гісторыя адбываецца ў Беларусі ў райцэнтры Груздзевы ў вёске Качанава, дзе сталі паміраць Свінні. А свіння--сакральная жывёла для беларуса. Што з гэтага выйшла? Абмяркуем на Кніжным клюбе💃 Ад […]
Вясновы забег беларусаў і іх сяброў 2024 “Ва ўсю моц!” Адкрыты вясновы забег беларусаў і іх сяброў адбудзецца 27 красавіка ў Marymoor Park. Прыходзьце бегаць альбо падтрымліваць удзельнікаў! Пабегаем і узгадаем Чарнобыльскую трагедыю РАЗАМ. Прыносьце прысмакі для потлаку пасля забегу! Удзел $10 за чалавека (donation). Што вас чакае: 🏆Адлегласць 10К. […]
💃Сямейнае свята з Сяржуком Доўгушавым: прэзентацыя дзіцячага спеўніка🎻 Шаноўныя сябры: і маленькія, і дарослыя! Шчыра запрашаем на цудоўную музычную імпрэзу са спадаром Сяржуком Доўгушавым! Будзе файна!! У праграме: 🔶лялечны міні-спяктакль ад праэкту нашай суполкі Batlejka time 🔶гульні 🔶танцы 🔶спевы 🔶шмат музыкі на традыцыйных беларускіх інструментах 🔶прэзентацыя Дзіцячага спеўніка і аўтограф-сесія […]
🎸J:МОРС у Сіэтле🎤 Сябры, запрашаем вас на акустычны творчы вечар Уладзіміра Пугача, фронтмэна і нязменнага голаса легендарнага J:МОРС. 📆25 Мая ⏰6:30 РМ адкрыццё дзвярэй 🎼7 РМ пачатак Творчай сустрэчы 📍Café Cesura 1015 108th Ave NE, Bellevue, WA У 20ым годзе J:МОРС адкрыта выступіў супраць гвалту ў Беларусі, быў удзельнікам дваравых […]
Кніжны клюб #806/08/20244-6РМ Чытаем і абмяркоўваем творы Уладзіміра Караткевіча: Легенды: Маці Ветру, Легенда аб бедным д'ябле і аб адвакатах СатаныАпавяданне: КніганошыНарыс: Зямля пад белымі крыламіАповесць: Сівая легенда Дадаткова для самых -самых:-Ладдзя роспачы (для тых, хто яшчэ не чытаў)-Зброя (для тых, хто сумуе па Алесю Загорскаму)-Чазенія (для самых рамантычных)
SOLD OUT! Даражэнькія дранічкі Сіэтлу!Запрашаем вас далучыцца да святкавання Купальскай ночы разам. 28-30 чэрвеня адбудзецца Купалле Вас чакае: 2 ночы ў кемпінге Tolt MacDonald Campground вогнішча, пасядзелкі песні, танцы ля вогнішча ў Купальскую ноч майстар-клас па пляценню вянкоў майстар арт-класс пошук папараць кветкі ранішняя йога валейбол і іншыя актыўнасці гатовыя сняданкі і абеды […]
Ragnar Northwest Passage 2024 + camping afterparty Эстафета Ragnar Northwest Passage 2024 адбудзецца 12-13 ліпеня 2024 і ўжо трэці год запар у ёй будзе ўдзельнічаць каманда беларусаў. Стартуем у Blaine, WA , фінішуем у Langley, WA. Запрашаем ВАС падтрымаць каманду!Фініш гонкі адбудзецца ў Whidbey Island Fairgrounds819 Camano AveLangley, WA Афтэрпаці […]
Dranik festival'24 Фестываль беларускай культуры i кухні адбудзецца ў нашым мястэчцы 17 жніўня 2024г. Што Вас чакае: Dranik bar Спартыўныя дзіцячыя і сямейныя эстафеты і конкурсы Фэйс-арт і тату для дзетак Падзелкі і вопыты Лаўка з сувенірамі Жывыя спевы ад спецыяльнага госця -- Сяржука Башлыкевіча (Leibonik) P.S. Нам патрэбны валанцёры […]
Game night: гуляем у настолкі Сябры, запрашаем вас на вечар настольных гульняў! Давайце разам правядзем цудоўны час, пазнаёмімся бліжэй і паспаборнічаем у розных цікавых гульнях. Калі: September, 14 2024 Час: 17:00 - 19:00 Дзе: Microsoft commons Што вас чакае: Разнастайныя настольныя гульні на любы густДобрая кампанія і новыя знаёмствыВясёлая і нязмушаная атмасфера […]
Прыходзьце на наш "Восеньскі potluck" і пачастуемся рознымі восеньскімі прысмакамі разам!
Забег для беларусаў і іх сяброў: 1К/6К/10К "Ва ўсю моц!" у Marymoor Park.