- This event has passed.
Аб “зайчыках”, падатках, S&P 500 і г.д.
October 23 @ 7:00 pm - 9:00 pm

Ужо напэўна ўсім зразумела, што класці грошы пад матрац – дрэнная ідэя. Таксама жыццё ў ЗША з мясцовай сістэмай падаткаў патрабуе часу і сіл, каб разабрацца з гэтай навукай. Што ўжо гаварыць пра медыцынскія страхоўкі, шляхі інвестыцый ды пенсійныя накаплення…
Але мы паспрабуем растлумачыць і разам абмеркаваць гэтыя пытанні (ці нават падзяліцца асабістым вопытам і лайфхакамі).
Гэта нефармальная сустрэча, жывы дыялог, будзем абмяркоўваць тое, што турбуе аўдыторыю. Але каб крыху падрыхтавацца да яе, калі ласка, пакідайце каментары тут ці запаўняйце форму https://forms.office.com/r/wmaAAw8evV пра тэмы, якія Вас цікавяць.