Loading Events

« All Events

Кніжны клюб #15. “Дом” Андрэй Горват

January 24 @ 4:00 pm - 6:00 pm

Запрашаем на сустрэчу Кніжнага клуба, прысвечаную кнізе Андрэя Горвата «Дом» — адной з самых кранальных і значных кніг сучаснай беларускай літаратуры.
«Дом» — гэта не проста гісторыя пра будынак. Гэта размова пра радзіму, памяць, страту і надзею. Праз лёс Нараўлянскага палаца — былога гнязда роду Горватаў, які паспеў пабыць маёнткам, санаторыем і школай, а сёння існуе як маляўнічая руіна, — аўтар вяртае ў беларускі кантэкст гісторыю людзей, выцесненых катастрофамі ХХ стагоддзя.
Кніга асабліва адгукаецца эмігрантам. Само слова «дом» тут набывае новыя сэнсы: як месца, якое немагчыма вярнуць фізічна, але якое можна захаваць у памяці і слове. Горват піша сціпла, лаканічна і вельмі шчыра, не ідэалізуючы мінулае, а паказваючы яго жывым — з чалавечымі слабасцямі, любоўю, здрадамі, расчараваннямі і пяшчотай.
Будзем рады бачыць усіх, каму блізкая беларуская літаратура, памяць і размова пра тое, што мы нясём з сабой, нават калі мяняем краіны.

Details

Organizer

  • Seattle Belarusians

Venue

  • Microsoft Studios West – The Commons
  • 15255 NE 40th St
    Redmond, Washington 98052
    + Google Map