Loading Events

« All Events

Кніжны клюб №18 «Шлях дробнай сволачы» Ева Вежнавец

December 12 @ 4:00 pm - 6:00 pm
📚 Што робіць чалавека дробнай сволаччу? І ці можна ёй не стаць?

12 снежня сустракаемся на чарговай сустрэчы нашага Кніжнага клюба. Гэтым разам у цэнтры ўвагі — Ева Вежнавец і яе кніга «Шлях дробнай сволачы».
Гэта проза з вострай жаночай іроніяй, псіхалагізмам і без табу. Пра жанчын і мужчын, пра Беларусь і беларусаў, пра пошук сябе, маральныя супярэчнасці і жыццё маленькага чалавека ў вялікім свеце.
Кніга, якая не прапануе простых адказаў, затое дае шмат нагодаў для размовы. Пра тое, кім мы становімся, што нас фармуе і як не згубіць сябе ў свеце, дзе часам так лёгка перайсці на другі бок.
Чытаем. Думкам. Спрачаемся. Абмяркоўваем.
📅 12 снежня
🕓 4:00–6:00 PM
📍 Месца сустрэчы ўдакладняецца.

Дзе пачытаць:
🎧 Аўдыё: https://audiobooks.by/books/shliakh-drobnai-svolachy
💻 Анлайн: https://gutenbergpublisher.eu/shop/e-book-slach-drobnaj-svolacy/
📕 Купіць у ЗША: https://kvartirabooks.org/product/shlyah-drobnaj-svolachy/

Далучайцеся да нашай кніжнай размовы!

Details

Organizer

  • Seattle Belarusians