Упершыню ў штаце Вашынгтон! Упершыню па-беларуску! Seattle Belarusians і садружнасць незалежных акцёраў прадстаўляюць прэм’еру двухактавага спектакля «Трышчан ды Іжота» паводле п’есы беларускага драматурга Сяргея Кавалёва! Напісаная ў 1995 годзе, гэтая двухактавая драма абапіраецца на матывы старабеларускага рыцарскага рамана XVI стагоддзя пра легендарнае каханне Трыстана і Ізольды. Гэтая поўнамаштабная пастаноўка ў […]